Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ТВАЯ ВЯЛІКАСЦЬ

С. М.

Баюся тэлефанаваць,
Каб толькі не патурбаваць
Тваю вялікасць.

Якія словы мне сказаць,
З чаго гаворку завязаць –
Цябе паклікаць?

Каб ты ўсё-такі пачуў,
Як я жадаю, як хачу
К табе прывыкнуць.

Не дай адзінаму ў жыцці
Каханню побач праплысці
І раптам знікнуць.

Баюся тэлефанаваць,
Хаця і буду шкадаваць –
Гатова сціхнуць

Навекі.
Каб не турбаваць,
Каб незнарок не зазлаваць
Тваю вялікасць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ТВАЯ ВЯЛІКАСЦЬ - Вера Буланда