Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы усе адну памылку зрабілі

Мы усе адну памылку зрабілі,
Падаушыся у гэтыя гарады,
Мы незваротнае штось згубілі,
А што прыдбалі апроч нуды?

Няуцям было, што аднойчы уранку
Расплюшчу вочы і праз гады
Убачу: маці сыходзіць з ганку,
Шукае бацькавыя сляды.

І нешта шэптам просіць у Бога,
І усё паглядвае з-пад рукі,
Ці не бачно дзе яе старога –
Нібы чакае яго з ракі.

І горне рукі у глухой самоце,
І папракае нібы яго,
Што вунь пакінуу дымар на плоце…
Не трэба, мама, ну што з таго!?

А я ж таксама, замкнуушы дзверы,
Ад жалю, горычы, ад усяго
Крычу знямела у сваёй кватзры,
Як не хапае мне бацькі майго…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы усе адну памылку зрабілі - Іван Карась