Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ

Вунь там, за лесам, была вёска,
Гадоў пятнаццаць, як няма.
Сцяжынак вузкія палоскі,
Сады, падмуркі, цішыня.

Ляцяць у вырай птушкі цяжка,
іх гоніць подыхам зіма.
Над вёскаю ляцяць паважна,
Над тым, чаго ўжо няма.

Пад хмарным небам aдгалоскі,
Зноў на чужбіну да вясны.
Вунь там, за лесам, была вёска,
Цяпер чакаюць толькі сны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ - Сяргей Брандт