Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Была спякота

Была спякота
І адзінота –
Вокны адкрыла.

Была сустрэча,
Халодны вечар –
Расправіла крылы.

Была спакуса,
Радасць чакання,
Ўзлёт і падзенне.

Была надзея,
Расчараванне,
Боль і здзіўленне.

Было маўчанне.
Крыўда была.
Адзінота.

Вокны адчынены,
Дыхаць няма чым –
Спякота.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Была спякота - Тамара Аўсяннікава