Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як прыйдзе мая канчына

Як прыйдзе мая канчына,
Пакіньце балкон адчынены,
Каб меў я магчымасьць душою
Пранесьціся над зямлёю –
Над Гродняй, Гомляй, Вітэбскам,
Магілевам, Бярэсьцем ды Менскам,
Паглядзець на абшары Айчыны
Вачыма душы-аблачыны,
Разьвітацца з маёю Краінай –
Хай даруе усе мне правіны…
…Як прыйдзе мая канчына,
Пакіньце балкон адчынены…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як прыйдзе мая канчына - Юрась Півуноў