Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Блаславенне

Агністы вам адкрыецца сусвет,
Ліловым шляхам зорным павядзе,
Апаліць душы водсветам камет,
Крамяным, як лілеі на вадзе.

I пусціць вас на зорны сіні плёс,
Вякі даруе – дзейсніце палёт!
Адны пазнайце найсалодшы лёс
Дароў высокіх – вечнасці шчадрот.

Зямля адпусціць ваш нятленны дух,
Імжой не перакрэсліўшы сырой.
Мільярды новых зорных завірух
Сагрэюць сэрца вечнасці старой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Блаславенне - Мікола Мятліцкі