Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Раз’ехалiся – разышлiся

Раз’ехалiся – разышлiся…
Жывём на розных астравах.
i кожны ўжо з уласных высяў,
Як птах, забыўшыся на страх,
Цераз пакуты мкне да славы,
Каб першым быць…
Каб даказаць…
Каму i што?.. О Божа правы,
Бяскрыламу мне не лятаць:
Наўрад цi мара стане явай…
Не ведаў большых я шчадрот,
Пачуццяў тых, мацней што славы!..
Дык – пазванi… (Хоць раз у год).
Не насмiхайся ты над лёсам,
Хоць мы з табой цяпер на “Вы”,-
А ўзыдзе сонейка над лесам,
Сагрэе душы-астравы!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Раз’ехалiся – разышлiся - Міхась Курыла