Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У белым ветразі завей

У белым ветразі завей,
У шэрым змроку зімняй ноччу
Ты назаві мяне сваёй,
Ты агукні – і я пакрочу!

Ты пазаві, каб голас твой,
Быў для мяне выратаваннем,
Каб зноў адчула, што з табой
Змагу пражыць я без спагнанняў.

Не разбіраючы дарог,
Пайду насупраць злому лёсу.
Каб ты хоць крыху, любы, мог
Адчуць журбу душы дзівоснай!..

…Але. Навокал – цішыня
У белым ветразі завеяў.
У шэрым змроку, аж да дня.
… Дарую ўсё… І разумею.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У белым ветразі завей - Марыя Кобец