Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чырвонае на белым

ЧЫРВОНАЕ НА БЕЛЫМ

Шырэе між намі мяжа,
Абветраны словы кахання.
А ружы на снезе дрыжаць,
Бы сведкі балючых растанняў.

Так прыкра і сумна гдядзець,
Чырвонае месціцца з белым.
Куды ночка нас завядзеш?
Снягі вэлюм кветкам адзелі.

Вы сення дарункам зіме,
Што не раскахае не здрадзіць.
Я мроі, надзеі усе меу,
У мару паверыў – мо зладзім!

Віную сябе, вечар, змрок,
Твой след да мяне засцілае.
Шкадую не змог, не збярог,
Маўчу, спадзяюся, кахаю!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чырвонае на белым - Уладзімір Гайдук