Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У белым-белым ты ў закутак мой

У белым-белым ты ў закутак мой
Зайшла і ціхай госцяй пасядзела,
Здалася мне чаромхаю лясной;
Цяпер табою поўны ўвесь пакой,
Нібы й была чаромхаю ты белай…
І мроіцца мне родны кут лясны
І ты, як госця з даўняе вясны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У белым-белым ты ў закутак мой - Аляксей Русецкi