Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У смузе над поймаю дняпроўскай

У смузе над поймаю дняпроўскай
Дзесь згубіліся сляды твае.
Пачынаць вясну, відаць, няпроста,
Як няпроста выдумаць яе.
Над вадою граюць пераправы,
Уздрыгваюць нямыя берагі.
Зноў дымяцца леташнія травы,
Што не ўпалі ў цёплыя стагі.
Даўняе з сягонняшнім сплялося.
След пад следам. I вядома мне:
Гэта ўсё са мною, ўсё збылося,
Аж да белай ластаўкі ў акне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У смузе над поймаю дняпроўскай - Аляксей Пысін