Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці ты чуеш?

Ці ты чуеш, дзяўчынка,
Як трасецца хацінка,
Як вятрыска скуголе,
Шум нясе нейкі з поля?

Ці, пачуўшы, пазнала,
Што ўсё гэта нагнала
Табе ў сэрца са свету, –
Ці адчула ўсё гэта?..

Гэта восень заводзе,
Слёзы лье ў непагодзе
Над табой, нада мною,
Над няшчаснай зямлёю.

Не пужайся ж ты крыкаў
Непагоды вялікай…
Нас бог крыўдзіць з людзямі,
Восень плача над намі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Ці ты чуеш? - Янка Купала