Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заспетыя выклікам

* * *

Заспетыя выклікам
летняга ліўня,
Вы мне не здзівіліся –
я Вам здзівіўся.

Вас вабілі прывіды
сноў кіпарысных.
Вы мною не трызнілі –
я Вамі трызніў.

З зямлёю заручыны,
поўню сырую
Вы мне не даруеце –
я Вам дарую.

П’ючы праз саломінку
золата промняў,
мяне Вы не ўспомніце –
я Вас успомню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Заспетыя выклікам - Мікола Кандратаў