Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паміж пункцірамі дажджу

Паміж пункцірамі дажджу,
Сярод шматкроп’я жвавых промняў
Свой вобраз шыфрам запішу,
Каб ты мяне калісьці ўспомніў.

Дазволю жарсцям прарасці
І зноў збягу блукаць па свеце.
Ты не сумуй, ты адпусці –
Ніхто трымаць не ў стане вецер.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паміж пункцірамі дажджу - Ірына Хадарэнка