Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як заранка вячэрняя, сцежкай збягу

Як заранка вячэрняя, сцежкай збягу,
Зноў прыгожая ўся – не спазнюся,
І сыду да цябе я ў траву-мураву,
Да каленяў і рук прыхінуся.

Будзе шчыра дзівіцца на нас маладзік
Сваім вокам даволі зайздросным,
Быццам сціплы святар або наш вартаўнік,
Ці то шлюбу вячэрняга хросны.

Хціва раніцай ён за гушчар уцячэ,
Следам зорка за ім дагарае.
І, стаіўшыся, сэрца на хвілю яшчэ
У абдымках тваіх замірае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як заранка вячэрняя, сцежкай збягу - Вера Буланда