Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З Мінска я на Маладэчына зноў еду

З Мінска я на Маладэчына зноў еду,
Нібы ў жыццё з таго вятраючыся свету,
Нібы ўсплываючы з праклятай глыбіні,
Гляджу на ліхтароў анёльскія агні,
Што ў вёсках, як вуголле ў прысаку, ізноў
Сярод вячэрняга туману і кустоў
Гараць мне асвятляючы мой даўні шлях,
І слёзы абуджаючы ў маіх вачах,
Гараць і гаснуць за знямелымі кустамі,
Як майскмя жукі пад мокрымі лістамі.
Гараць і гаснуць, гаснуць і гараць ізноў,
Бо з Мінска я вяртаюся ў начы домоў,
Каб зноўку там адчуць, што я яшчэ жывы,
Як цень дрыготкі ад палын-травы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З Мінска я на Маладэчына зноў еду - Віктар Шніп