Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Калі ўдар прышоўся па шчацэ

Прарок Пятро Хрыстом абраны
Ад весніц райскіх ключ хаваць.
Дзяжурыць вартаўнік аддана:
Стаміўся ў рай святых пускаць…
Тысячагоддзі ў жальбе –
Апостал першы прабачэнне
Ў Айца вымольвае сабе,
І не спыняецца маленне!
Другі даўно б яго адрокся,
Ратунак лёгкі адшукаўшы.
У пекле на патэльні спёкся,
Галаваломку разгадаўшы:
У рай няма прамой дарогі –
Юр дзён зямных калечыць ногі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі ўдар прышоўся па шчацэ - Ірына Зорка