Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стэарынавая свечка

Яна ка мне прыйшла не з добрай казкі,
Не з ёлкі у агнях пад Новы год,
Гарачыя аладкі з яе ласкі
З патэльні я хапаў хутчэй у рот.

Сорак чацвёрты прыгадае зацем.
На павуцінні жоўклы ліст трымціць.
Да цёмнага гароды мы лапацім,
Каб леташнюю бульбіну знайсці.

I з гэтай бульбы з дзіўнай назвай “рулі”
Для нас такіх прысмакаў напячэ
Назаўтра клапатлівая матуля,
Ясі – баішся, каб было яшчэ.

Яна ка мне прыйшла не з добрай казкі,
Бо нельга так было – ні даць ні ўзяць –
Без гэтай стэарынавай падмазкі
“Прысмакі” ад патэльні адарваць.

Яе не дакраналіся запалкай
I ад ката хавалі па начах. ,
Я смак таго трафейнага асмалка
Яшчэ і зараз чую на губах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стэарынавая свечка - Рыгор Барадулін