Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грамнічная свечка

Цельца зусім растапілася,
выліўся воск у падспод кандэлябры,
голасам роспачы з кліраса
полымя творыць сусвет непаглядным.

На ацалелай кнатовінцы –
высілкі, вартыя людскай пашаны, –
цень, як жыццё на саломінцы,
вогнік ратуе.

Нязгасным –
асанна!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Грамнічная свечка - Валянціна Аксак