Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Давай падлічым

Давай падлічым pro et contra,
сьвятло і цень.
скрозь гук фінальнага акорда
сцячэм сьлязой па джалу корда
у ноч, у дзень…

Давай зусім без дэкарацый?
Сектакль – удвох.
Без воплескаў і без авацый,
без бліскавіцаў папарацы
Хай чуе Бог…

Давай пасьля забудзем словы
вось так – знарок!
Увесь сьвет маўчыць і адмыслова
Жыцьце свае пачнем на нова
і зробім крок!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Давай падлічым - Усевалад Сьцебурака