Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Давай ніяк ня будзем зваць

Давай ніяк ня будзем зваць
Таго, што зараз паміж намі,
Пра тое цяжка мне казаць,
Як вежу зруйнаваць вятрамі.

Жыві, як хочаш, лад твой вольны,
Спазнай каханьня у жыцьці.
Хай тым ня буду я. Я здольны
З тваёй сьцяжыны адысьці.

Але калі раптоўна стане цяжка,
Ты памятай, што сэрца ў сьвеце ёсьць,
Гатовае пакутаў выпіць пляшку,
Ёсьць лекар, што выцягне з глыткі косьць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Давай ніяк ня будзем зваць - Аўтар невядомы