Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не глядзі на мяне

Не глядзі на мяне-
Я такая заусёды.
Калі шчасце міне,
Размінуюцца годы.

Не глядзі з-за спіны,
Як жадаю я дыхаць,
Як хвіліны маі
Адлятаюць у вільгаць.

Не глядзі, бо пайду.
А лягчэй проста бегчы…
Каб кахау ты адну,
Каб мучэнні аблегчыць.

Паглядзі ж на мяне!
і глядзі, як заусёды!
Калі шчасце міне,
Ты не бач маі годы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не глядзі на мяне - Ларыса Клімавец