Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вызвалі мяне

Вызвалі мяне, я адыйду
Ўноч ці ўдзень ў далечыню.
Гадамі я ня бачыў зор
Ня даўшы краснасьці пазор
Я зноў сябе ў сьне знайду

Вызвалі мяне, далей я ё
Мне так патрэбнае жыцьцё
Шаную волю я ўсё шчэ
Мяне сузор’е беражэ,
Што наяўляе мне сё ўсё

Вызвалі мяне ды зачыні
Падобу волі зноў ствары
Пакуль я ся не абуджу
Чым нараз сябе дзіўлю
Быцьцём ў далечыні

Дык вызвалі ж мяне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вызвалі мяне - Зьміцер Бойка