Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трымайцеся цвярозымі

Трымайцеся цвярозымі, як можна больш,
І не глядзі на тых, хто болей п’е,
Бо быць п’яным заўседы горш,
Калі яшчэ хапае на стале.

Калі ўсе п’юць, не трэба забывацца.
Чым меньш нап’ешся, тым табе лягчэй.
І прывідаў з жаданнямі нажрацца
Ты зможаш разглядзець сярод людзей.

Убачыш ты цвярозымі вачыма
Жаданні патаемныя сяброў.
З якой яны унутранай прычыны
Дзяўчатам наліваюць да вярхоў.

А як наліў, чаго ўжо залівацца??
Крыху адпі, і будзе ўсе акей.
Не алкаголем трэба праслаўляцца,
А пошукамі ісцінных людзей.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трымайцеся цвярозымі - Міхась Бацян