Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчаты знікаюць у каханні

Дзяўчаты знікаюць у каханні:
Іграюць ужо іншую ролю.
Удзячны табе дарагая,
Што ты застаешся са мною.

Дзяўчаты знікаюць у каханні:
Квітнеюць, і водар змяняюць,
І мэты, і сэнс намаганняў…
Дзяўчаты ў каханні знікаюць.

Дзяўчаты змяняюць жаданні.
Сяброў не заўжды узгадаюць,
А тых хто не знік ў каханні-
Нязніклыя хлопцы вітаюць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзяўчаты знікаюць у каханні - Зміцер Белуш