Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчаты мыюць танк

Дзяўчаты мыюць танк
Ля Дома афіцэраў.
Стаіць герой атак
На пастаменце шэрым.

Даўно закончан бой,
I танк астыў ад злосці,
Стаў славай гарадской
I часткай прыгажосці.

Дзяўчаты мыюць танк,
Смяюцца без прычыны,
Смяюцца проста так,
Бо сонца за плячыма,

Бо ўжо ў садах балююць
Шпакі,
Бо дзень іскрысты,
Бо танк фатаграфуюць
Замежныя турысты…

А збоку на дзяўчат
У нейкім неспакоі
Глядзіць былы салдат
З апаленай шчакою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзяўчаты мыюць танк - Пiмен Панчанка