Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бушуе май

Квітнеюць, пеняцца сады,
Духмяны водар цешыць душу.
Зязюля шчодрая гады
Даруе, седзячы на грушы.

Бушуе май і з кожным днём
Усё ласкавей свеціць сонца.
Гарыць бурштынавым агнём
Луг дзьмухаўцовы за аконцам.

І быццам крылы за спіной –
Падкрадзецца гарэза-вецер.
Кіўне рабіна галіной…
Ці ж не цудоўна жыць на свеце?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бушуе май - Людміла Цітко