Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У магазіне

Ідзе вясёлы продаж.
Сам выбірай, бяры
Садоў і агародаў
Духмяныя дары.

Сябе хваліла лета
I верасня-суседа,
Ад паху тут званілі
Пчаліныя званы.

Капуста, памідоры
I сопкай бульбы горы,
А кут запаланілі
Цяжкія кавуны.

Цыбуляй залацела,
Грыбамі на шнурочку,
Са слоікаў глядзела
Зялёным агурочкам;

Арэхамі звінела
I пахла часнаком
I яблыкамі спелымі
З бурштынавым бачком…

Машыны ўсё падвозяць
Мядовы пах густы.
Прыйшла ў наш горад восень
На лапках залатых.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У магазіне - Пiмен Панчанка