Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Траецкім

Я цябе даўніною вёў…
Пахла кавай і першалістам.
Нашу пару ў святле агнёў
люстравала раўніва Свіслач.

Я цябе даўніною вёў,
і было гэта ўсё калісьці.
А сягоння – рудым агнём
пад нагамі згарае лісце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У Траецкім - Эдуард Акулін