Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне сягоння зусім не спіцца

Мне сягоння зусім не спіцца…
Сэрца поўнае яснаты.
Два пярсцёнкі і завушніцы –
гэта ўсё, ў чым адзета ты.

Пазірае раўніва поўня.
Вецер шыбу крануў рукой.
Хоча ён да твайго улоння
прытуліцца хаця б шчакой…

Вось такой мне і будзеш сніцца,
як збяруцца у гай гады.
Два пярсцёнкі і завушніцы –
гэта ўсё, ў чым адзета ты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне сягоння зусім не спіцца - Эдуард Акулін