Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабулька

“Бабулька”
Адзета неяк старамодна
Кіек, сагнутая спіна
Ідзе паволі, асцярожна
Відаць не з гораду яна
Ніхто яе не сустракае
Адна ідзе, адпачывае
Чуць абапрэцца аб кіечак
З усмешкай штосьці разглядае..
Жыцьце яе не шкадавала
Твар у маршчынках, іх не мала
І толькі позірк малады
Скрадае старасьці гады
Сівыя валасы з пад хусткі
Маленькі клуначак у руцэ
У “гарошак”сітцавая блузка
Дзе ж сустракалася ты мне?
Стаю я доўга, сэрца шчэміць
Маланкай думка ў галаве
Мая бабулька! Фота ў рамцы
У нашай хаце, на сцяне!
Нажаль абняць не давялося
Вось толькі фота засталося..
Яны-як сестры і здаецца
Гукні вось гэту-адзавецца!
Пайшла далей. Услед гляджу
І ў думках”Дзякуй”ей кажу
Назад вярнула скрозь гады
Пабачыў родныя сляды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бабулька - Мікалай Кот