Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КЛАДАЧКА

Я стаю на беражку, час ідзе.
Можа кладачку знайду да цябе…
Сэрца кажа: “Будзе мой шчасны лёс,
Бо кахання кветачку ты прынёс!”

Кладачка, кладачка
Праз млынок і сад,
Зберажы нас ад бяды
Патаемных здрад
Кладачка, кладачка,
Ты дапамажы
Нам адной сцяжыначкай
Па жыцці прайсці!

На вадзіцу пагляджу – варажу.
І сваточку свой ручнік павяжу.
Па лугу бягу туды, дзе з табою рос,
Бо да шлюбу кветачку я прынёс!

Праз гады прыйдзем сюды, да ракі,
Узгадаем сцежачку, беражкі…
Дзякуй нашай кладачцы, за шчаслівы лёс
Ён кахання кветачку, нам прынёс!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КЛАДАЧКА - Сяргей Харэвіч