Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЬНЯНЫ РУЧНіК

Вышывала дзяўчына ручнік,
Пры лучыне ў цеснай святліцы.
Толькі б шчасця і каб на дваіх –
Колас жытні, сцяжынка, крыніца…

Слязой чыстай крапіла яго,
Цеплы край, бакавыя палоскі.
Грубы лён ад дажджу аднаго
і арнамент з маленячкай вёскі.

Заўтра пойдзе яна пад вянец,
А цяпер вось ручнік вышывае.
Ручнік шчэпіць пярсцёнкаў мацней
У далекім не бацькавым краі.

Вышывае дзяўчына, спяшыць,
У акенца лясок заглядае.
На ручнік падвянечны глядзіць,
і пабачыўшы краскі, змаўкае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЛЬНЯНЫ РУЧНіК - Сяргей Брандт