Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родная мова

Мова беларуская,
У душы маёй жывёш,
Гучаннем слоў прыгожых
Мне сэнс жыцця нясёш.
Цябе заўсёды крыўдзілі
І мусілі забыць,
Але ўсё вытрымала ты
І працягнула жыць.
Застанешся навекі
У краю маём урадлівым.
Тут продкуў маіх спадчына
І я жыву шчасліва.
Пявуча мая мова-
Душы маёй струна!
Бываюць мовы блізкія,
А родная адна!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Родная мова - Ларыса Забэла