Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусь мая, родная, мілая

Беларусь мая, родная, мілая,
Да цябе я заўсёды ляцеў
Птушкай стомленай з выраю,
Шляхам тым, што ідзе карацей.

Не магу наглядзецца ў азёры –
І дзівоснай вады глыбіню,
І вачамі мне не абмераць
Над маёй галавой вышыню.

Не магу я паветрам надыхацца,
Калі раптам распусціцца бэз.
Ручаёвай вадою спатоліцца,
Што бяжыць праз засмужаны лес.

Не магу абысці ўсе палеткі.
Павітаць ўсе гаі і бары.
Не магу надзівіцца на кветкі,
На аблокаў блакіт у гары.

У жыцці гэтым многа не змерана –
Нават думкай не ўсё зразумець.
Будзе жыць Беларусь мая, веру я,
Будзе садам вясновым квітнець.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусь мая, родная, мілая - Аляксей Галаскок