Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Беларусь чаму ты спіш?!

Беларусь чаму ты спіш?
І не цяжка жыць у страху?
Доўга цягнеш цяжкі крыж,
Поўны болем, кроўю, жахам.
Скінь прыгнёту ланцугі,
Надыходзіць час свабоды,
Продкаў нам вярні сцягі
І на роднай мове оды!
Колькі будзеш ты цярпець
Катаванні, здзекі “пана”?
Колькі будзе ён нам “пець”?
І калі загоіш раны?
Хай павольна праплыве
Над табой воблака мары
Тых хто кажа нам “Жыве”
Ганарліва ўзняўшы твары.

Фрыдам А.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларусь чаму ты спіш?! - Аўтар невядомы