Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусь – галубка белая

Беларусь – галубка белая.
А над табой зноў груганы –
Ад злосьці лютай захмялелыя,
Ад чорнай ярасьці, маны –

З усіх старон сюды зьлятаюцца
На свой крывавы чорны пір,
Каб не маліцца і не каяцца,
А зьнішчыць наш пасад і мір.

Душу сьвятую галубіную
Народа нашага стаптаць.
І рабства нам, піры казьліныя,
Распусту, нечысьць навязаць.

Усё скупіць, забраць, разграбіць.
Каб мы усе служылі ім –
Мярзотным вылюдкам.
Як швабы,
Яны паўсюль з таўром сваім.

Звышчалавекі. Звышбандыты.
Ў авечай скуры павукі.
Жыруюць злыдні-паразіты,
Людскую кроў піючы праз вякі.

Дык будзьце ж пільнымі, славяне.
Калі вам хабар падаюць,
То узамен не офісы ці дані –
Дзяцей у рабства вашых забяруць.

І не сварыцеся ў гэты час адказны –
Яднайцеся, братайцеся мацней
Перад вайной і здрадаю заразнай,
Што ў нашу хату ўносіць ліхадзей.

2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларусь – галубка белая - Ніна Аксёнчык