Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш О, Беларусь, душы Афины!

О, Беларусь, душы Афіны!
Жыццё дало мне лёс такі –
З глыбінь сусветняй павуціны
Жыцця шляхецкага карціны
Сабраць, каб ажылі вякі.

Каб Бог нам даў грахоў збаўленне,
Каб мы з каленяў самі ўсталі –
Душы патрэбна ачышчэнне
Ад спарышоў гнілога тлення,
Цары што ў памяць засявалі.

Каб у народаў стройным хоры
І наша мова мова загучала,
Каб нас на сушы і на моры
І ў неба сіняга прасторы
Матулі ласкаю страчала.

Каб ажылі ізноў быліны,
Каб кроў у іх запульсавала
І стаў народ у строй адзіны,
І вольнасць роднае краіны
Абараніў, як то бывала.

Каб абудзілася краіна,
Дачок сваіх, сыноў прызнала
І сцяг, што скрала Кацярына,
Пагоні сцяг нам стаў адзіна
Свабоды сымбаль прад навалай.

Дасць бог тагды благаславенне.
З любоўю ў сэрцах мы шчасліва
Знайдзем і веру і сумленне,
І нoвай еднасці насенне
З падзякай прымe наша ніва.

25.08.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш О, Беларусь, душы Афины! - Станіслаў Высоцкі