Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краіна маўклівых сыноў

Памяці сойму 1793 і з нагоды прызначэньня новага мітрапаліта

..Краіна маўклівых сыноў..

Усё па коле вяртаецца зноў,
Нас з усходу імпэрыя цісьне.
Рве краіну маўклівых сыноў,
На апошняе ейнае трызьне.

Усё па коле вяртаецца зноў,
Як той сойм гарадзенскі маўклівы.
Прызначае нам сьвятароў,
Гаспадар – азіяцкі руплівы.

Усё па коле вяртаецца зноў,
Так балюча мне за Айчыну,
За краіну маўклівых сыноў,
Дзе напэўна, я і загіну..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Краіна маўклівых сыноў - Мікіта Прыходзька