Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Квітней, краіна Даждьбожая!

Шумяць дубовыя гаі,
Усё на зямлі жывое
Як золата ўсё дарагое
Спявае вясна раўчукамі!

Парадак кахае прырода,
і там за гарой ўдалечыні –
Ляглі, балоты лагчыны
Як бастыён для народа!

Паглядзі, твар неба бялей
Калясніца вятроў з хваль
Адсвятляе неба крышталь
І грукоча Пярун: э-ге-гей!

Да спаткання сонца прыгожае!
Вярніся, шапчу я табе,
З прамянямі ў дужай руцэ
Каб квітнела краіна Даждьбожая!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Квітней, краіна Даждьбожая! - Враціслаў Ветроврат