Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У выпадковасці сустрэч

У выпадковасці сустрэч
Ёсць непазбежнасць расставанняў.
Як адзіноцтву не пярэч —
Усё забудзецца дазвання.
І не прыпомніць дзень і час
Таго далёкага спаткання,
Яно не патрывожыць нас,
Яно без нас у вечнасць кане.
І толькі ў горкі час трывог,
Калі табе цяпла не стане,
Успомніш ты адну з дарог,
Як непражытае каханне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У выпадковасці сустрэч - Уладзімір Марудаў