Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Новая вясна

Люты марыць зьбегчы зноў
Раўчукамі ўздоўж дарог.
Адпусьціў маю любоў
Лёд няпрошаных трывог.
Прабіваецца трава
Скрозь праталіны ў снегу.
Вось і пройдзена глава…
Я ўпэўнены – змагу
Не зацыклівацца “на”,
Не адчайвацца і “ад”.
Проста – новая вясна,
Нельга рухацца назад.
25.02.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Новая вясна - Сяргей Махнач