Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Позніцца вясна

Лянівай сцяты прахалодай,
Нясмела абудзіўся клён.
Вясна з відочнай неахвотай
Ідзе у сонечны палон.

Дажджы за морамі паснулі,
На ветры петрае лаза.
Зіма у снегавай кашулі,
Глядзі, шчэ вернецца назад,

Каб раўчуковыя маршчыны
Зраўняць, каб сцішанай бядой
Пазначыць заўтра свіст шпачыны
I голас пліскі над вадой.

Незразумелае трыванне
Ва ўсёй прыродзе. Час нуды,
Развагі і супрацьстаяння
Нішчымнай хмары і вады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Позніцца вясна - Міхась Стральцоў