Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першая вясна

О слёзы першыя вясны –
Як слёзы першыя кахання…
Вы змылі чараў зімніх сны –
Паўсюль прасветленасць літання.

Сышоў у ноч халодны снег
Грамнічна-цёплымі дажджамі.
І ручайкоў шчаслівых бег
Пяе, звініць пад капяжамі.

І столькі волі скрозь, жыцця…
Ўздыхнеш – душа вясны нап’ецца.
Бягу у дождж я, бы дзіця,
Хай сэрца і баліць, і б’ецца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першая вясна - Анатоль Вялюгін