Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Весачка

ВЕСАЧКА

У мясцінку простага узору
Якіх у родным краі шмат
Дзе з сумам нейкім і дакорам
Маленства хата у вясковы рад

Я з трапятаннем легкім сэрца
Здалек прыкладваю руку
Бягу істота туды мкнецца
Жывы і упэунены пакуль

Бы акунуцца у май вясковы
У працавіты уліцца строй
Чуць мілагучнасць сваей мовы
У статуце простасць, я усім свой

Ад дабрыні тваей вясковай
На сэрцы песня і спакой
Пачатак мой мая аснова
Душой і сэрцам я з табой

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Весачка - Уладзімір Гайдук