Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мова і я

Меладычная і сакавітая,
У табе чую я гоман бароў,
Хоць пакутная, але ж аксамітная,
Твае песні пачуць мне дазволь!

Хай цябе забываюць многія,
І не чуюць пакутаў тваіх,
Я не дам цябе кінуць пад ногі,
Бо лягчэй будзе нам удваіх

Так здараецца сам забываю,
Мілагучнасць напеваў тваю,
Але ў сэрцы сваім адчуваю,
Як нявольна да мовы іду

І ад шчасця тады ўсміхаюся,
Бо зноў збочыў на правільны бок,
Нібы ад доўгага сна прачынаюся,
Мной засвоены праўды ўрок

Як утульна у словах застацца,
І ствараць у іх шчасця радкі,
Зноў апісваць як закахацца,
Будаваць свой сусвет са страфы

Бо ты мова мая салаўіная,
Неабсяжнае волі прастор,
Заспявай над сваёю краінаю,
Хай яна чуе велічы звон!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мова і я - Міхал Будаеў