Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Табе б ствараць яшчэ. ствараць

Табе б ствараць яшчэ, ствараць…
(памяці брата
Віктара Шаколы).

Ты нас пакінуў вельмі рана.
Табе б ствараць яшчэ, ствараць…
Але ж прыходзіць нечакана
Той міг, калі нам паміраць.

Ты у спачын адбыў, у вечны.
На лёс зусім не наракаў,
І мужна, так па-чалавечы,
Свой смертны час спаткаў.

Аддаў ты нам свае тварэнні:
Дачку, карціны і падручнік,*
А сам сышоў у сутарэнне,
І знёс з сабой чароўны ключык.

Нам не сустрэцца больш ніколі,
Не весці спрэчак і размоў –
Ці проста так, ці то ў застоллі,
Не чуць тваіх разумных слоў.

Але ж у памяці давеку
Заўсёды будзе вобраз твой –
Як брата, творцы, чалавека.
Ты ў нашых сэрцах. Бог – з табой.
——————————–
*вучэбны дапаможнік
“Асновы філасофіі”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Табе б ствараць яшчэ. ствараць - Пётр Шакола