Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Як табе, Міша, у Нью-Ёрку

Як табе, Міша, у Нью-Ёрку
Як сябе чуеш ты там
Кажуць, там скачуць вавёркі
Па чалавечым слядам

Як ты жывеш там, мой браце
Ці успамінаеш ўсіх нас
Плача у бацькавай хаце
Маці начамі адна

Як табе, Міша, у Нью-Ёрку
Знаю – нядрэнна, і ўсё ж
Бачыш ўпацьмах адвячоркам
Што ўсё у Нясвіжы жывёш

Добрай дарогі, мой браце
Зычу табе надалей
Але у бацькавай хаце
Сэрцу усё ж весялей

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як табе, Міша, у Нью-Ёрку - Уладзімер Гардзейка