Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Не марнуй мой браце любы

Не марнуй мой браце любы
Без таго цяжарны лёс,
Ці на тое ты зъявіуся,
Ды для гэтага узрос!?
Каб бутэлькаю па твары
Д` ябал малявау цыроз?…

Не дурнуй мой браце любы,
Злыдзень ходзіць па мяжы,
Ды падлічвае старана
Па за могілак крыжы
У яго адна прадмова
Ды адзіная выснова:
– Ад труны не уцячы!

Не марнуй мой браце любы
Без таго цяжарны лёс,
Бог згадау табе з`явіццца,
Каб душою ты уваскрос,
Ды сумленнем, новым, чыстым
Дакранууся да нябёс!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не марнуй мой браце любы - Аляксей Баранау