Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бес сэрца

Паслухай мяне, паслухай!
З душы табе рвуцца ў вуха,
Праз вусны табе ў валасы –
Галасы.
Адтуль, з пустога пакою,
Дзе ў вочы сьвятло такое,
У вокны, схаваныя веямі,
Зьмеямі.
Там грае малы, схуднелы –
Зусім не хапае цела –
Паранены, хворы ўвесь –
Бес.
Ён сэрца свайго ня мае,
І ножка яго храмая,
І сумна яму бяз сэрца
Граць скерца.
А нехта яго просіць –
Нібы на руках носіць –
Падносіць нібы да акна:
“Трымай сваё сэрца, на!
Я даў табе сэрца ў сьвеце,
Глядзі: яно небам сьвеціць.
Ты бачыш сьвятло, ты бачыш?”
Бес плача.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бес сэрца - Кацярына Глухоўская